У Чувашыі вырабляюць малако, якое выдаюць за беларускае

У Чувашыі вырабляюць малако, якое выдаюць за беларускае

Расійскія вытворцы малочных прадуктаў карыстаюцца рэпутацыяй Беларусі, каб прасоўваць свае вырабы. Еўрарадыё даведалася пра адзін з такіх выпадкаў.

Так стала вядома, што ў Чувашыі вырабляюць малочныя прадукты пад брэндам "Свитлогорье" з надпісам "Белорусские традиции". Вытворца гэтай прадукцыі — чувашскі завод "Ядринмолоко".

 

У Чувашыі вырабляюць малако, якое выдаюць за беларускае
Фота: Ігар Данілаў

Марыя, спецыяліст аддзела маркетынгу, распавяла Еўрарадыё, што брэнд "Свитлогорье" належыць кампаніі "Русское Молоко", а завод толькі вырабляе прадукцыю па замове:

"Уладальнік гандлёвай маркі заказвае на нашым прадпрыемстве пад сваім брэндам малочную прадукцыю. На этыкетках паказваецца, што мы вытворца. Тэкст на ўпакоўцы цалкам распрацаваны заказчыкам. Мы адказваем толькі за дакладнасць дадзеных аб тлушчы і складзе на этыкетцы, а таксама за правільнае напісанне назвы нашага завода".

Брэнд цалкам распрацаваны і належыць расіянам, вырабляюць прадукцыю таксама расіяне. І нават малако там не беларускае, а чувашскае. Дык пра якія "беларускія традыцыі" ўвогуле ідзе гаворка?

У брэнда "Свитлогорье" цэлая лінейка прадукцыі, якая выдаецца за беларускую.

У Чувашыі вырабляюць малако, якое выдаюць за беларускае

Яшчэ на пачатку 2017 года брэнд "Свитлогорье" пісаў на сваёй прадукцыі, у тым ліку вырабленай ў Расіі, што яна "из Белоруссии". Аднак неўзабаве ім давялося памяняць яе на "Белорусские традиции", таму што "из Белоруссии", як гэта ні іранічна, належыць іншай расійскай кампаніі — закрытаму акцыянернаму таварыству "Молочный дом".

У Чувашыі вырабляюць малако, якое выдаюць за беларускае
Фота: Ігар Случак

У сувязі з абмежаваннямі Расіі на ўвоз беларускай малочнай прадукцыі, варта чакаць, што расійскія вытворцы будуць спрабаваць выкарыстоўваць рэпутацыю Беларусі, для сваіх мэтаў, брэндуючы яе, як "зробленую ў Беларусі". Пры гэтым часцей за ўсё вырабленыя прадукты не будуць мець ніякага дачынення да Беларусі. Будзьце ўважлівыя!

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі