У Чылі хірургі спынілі аперацыю, каб паглядзець серыю пенальці (відэа)

У Чылі хірургі спынілі аперацыю, каб паглядзець серыю пенальці (відэа)

У Чылі хірургі спынілі аперацыю, каб паглядзець серыю пенальці ў паўфінале футбольнага Кубка канфедэрацыі. Перад гэтым яны таксама сачылі за гульнёй — за асноўным і дадатковым часам. Як інфармуе ТАСС, здарэнне адбылося ў бальніцы пры Чылійскім універсітэце. Кіраўніцтва медустановы пачало праверку да дадзеным факце — відэа трапіла ў інтэрнэт. У распаўсюджанай заяве адзначаецца, што прагляд матчу і здымкі падчас аперацыі з’яўляюцца “парушэннем асноватворнага прынцыпу павагі ў адносінах да пацыента”. Сітуацыяй зацікавілася і міністэрства аховы здароўя Чылі.

Што да пацыента, якому рабілі аперацыю, то ён паспяхова аднаўляецца пасля аперацыі. Яе хірургі заканчвалі ў выдатным настроі — зборная Чылі выйграла ў Партугаліі па пенальці і выйшла ў фінал. Матч Чылі — Германія прызначаны на нядзелю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі