У Данецку прагрымеў магутны выбух (абноўлена, відэа)
Ударная хваля прайшла па ўсім горадзе. Прычыны выбуху высвятляюцца.
Позна ўвечары 8 лютага ў Данецку прагрымеў магутны выбух, паведамляе УНІАН. Як сведчаць мясцовыя жыхары, дамы трэсла, як быццам яны кардонныя. Гэта нагадвала землятрус.
Многія ў момант выбуху назіралі вялікую ўспышку над горадам — вогнены грыб прыблізна ў раёне чыгуначнага вакзала. Некаторыя жыхары Данецка мяркуюць, што мог узарвацца склад з боепрыпасамі.
Выбух у Данецку было чуваць нават у суседніх гарадах — Макееўцы і Аўдзееўцы.
Як паведамляе РИА Новости са спасылкай на прадстаўніка “Народнага фронту Наваросіі” Канстанціна Далгова і кіраўніка Кіеўскага раёна Данецку Івана Прыходзьку, эпіцэнтрам выбуху стаў Данецкі завод хімічных вырабаў.
У прэс-службе ўкраінскага палка “Азоў” паведамілі, што ўзарваўся склад боепрыпасаў.