У Давосе адкрываецца Сусветны эканамічны форум

У Давосе адкрываецца Сусветны эканамічны форум

У швейцарскім Давосе сёння адкрываецца Сусветны эканамічны форум, які пройдзе ўжо ў 46-ты раз. Ён будзе доўжыцца з 20 па 23 студзеня і прыме каля 2,5 тысячы дэлегатаў з 140 краін.

Сёлета галоўнымі тэмамі форума стануць чацвёртая прамысловая рэвалюцыя, якой уласцівае злучэнне класічнай прамысловасці з лічбавымі тэхналогіямі, шляхі вырашэння неадкладных гуманітарных праблем, у тым ліку аказанне дапамогі бежанцам і прычыны масавага адтоку мігрантаў. Таксама на парадак дня трапіць глабальная бяспека, змяненне клімату, кошты на энергарэсурсы і праблемы эпохі нізкіх тэмпаў эканамічнага росту.

У штогадовай сустрэчы Сусветнага эканамічнага форуме ў Давосе бяруць удзел прадстаўнікі палітычнай, эканамічнай, навуковай і культурнай эліты. Падчас форуму праводзіцца болей за 200 асобных пленарных пасяджэнняў, семінараў і круглых сталоў, паведамляюць замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі