У Докшыцкім раёне за здымкі з БЧБ-сцягам затрымалі супрацоўнікаў крамаў

"Правялі адзіночны пікет з мэтай выказвання сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў"

"Правялі адзіночны пікет з мэтай выказвання сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў" / Euroradio

У Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці за здымкі з бел-чырвона-белым сцягам і "Пагоняй", змешчанымі ў сацсетках, затрымалі двух супрацоўнікаў крамаў. Як паведамяюць праваабаронцы, суддзя Докшыцкага суда Вячаслаў Елісеенка разглядаў адміністрацыйныя справы яшчэ 4 кастрычніка. Жыхар Докшыцаў Дзмітрый Слаўк атрымаў 12 сутак арышту, а жыхар гарадскога пасёлка Бягомль Міхаіл Надыкта — 14 сутак. Іх прызналі вінаватымі ў "парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў". Нібыта мужчыны без дазволу мясцовых уладаў "правялі адзіночны пікет з мэтай выказвання сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў". Гэта зафіксавалі міліцыянеры, якія склалі пратаколы і затрымалі "парушальнікаў".

У судзе мужчыны прызналі сваю "віну". Мабільныя тэлефоны ў іх суд не канфіскаваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі