У Драгічынскім раёне на каранавірус захварэлі святар і яго жонка
У вёсцы Радастава Драгічынскага раёна шпіталізавалі праваслаўнага святара і яго жонку, піша сайт "Першы Рэгіён".
Як распавёў благачынны цэркваў Драгічынскай акругі протаіерэй Іаан Пінчук, спярша аднабаковае запаленне выявілі ў жонкі святара, а яе муж стаў кантактам першага ўзроўню. Абоім зрабілі тэст на COVID-19, і вынікі аказаліся станоўчымі.
Святара з жонкай шпіталізавалі. Царкву ў Радаставе зачынілі, правялі там дэзінфекцыю.
"Службы пакуль не праходзяць. Сёння супрацоўнікамі санстанцыі была праведзена дэзінфекцыя храма. Абслугоўваць прыход будзе айцец Сергій з вёскі Ляхавічы", — патлумачыў Іаан Пінчук.
Раней каранавірус у праваслаўных святароў быў выяўлены ў Мінску. Ад пнеўманіі, выкліканай COVID-19, напрыклад, памёр клірык Петрапаўлаўскай царквы ў Мінску іерэй Генадзь Буцько. Каранавірус таксама зафіксавалі ў некалькіх дзясяткаў манашак Свята-Елісавецінскага манастыра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.