У Дубровенскім раёне ў Дняпры знайшлі старую нямецкую авіябомбу

У Дубровенскім раёне ў Дняпры знайшлі старую нямецкую авіябомбу

У Дубровенскім раёне ў Дняпры знайшлі старую нямецкую авіябомбу. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на службу інфармацыйна-прапагандысцкай працы в/ч 5524, гэта была спадчына з часоў Другой сусветнай вайны. Бомбу выпадкова знайшоў рыбак, што вудзіў з лодкі ля вёскі Бурая.

Снарад даставалі з дапамогай вадалазаў, якія выцягнулі яго з вады, скарыстаўшы лябёдку ды іншыя прыстасаванні. Гэта была авіябомба SD 250.

Знаходку адвезлі на спецыяльны палігон і там знішчылі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі