У двух раёнах знайшлі больш за сотню боепрыпасаў часоў вайны

9 мінамётных мін, 16 гранат, 66 артылерыйскіх снарадаў і авіяцыйны падрывальнік часоў вайны — цэлы склад старых боепрыпасаў знайшлі ў лесе каля вёскі Журавок Бярэзінскага раёна. Пошук праводзілі супрацоўнікі 10-га ўпраўлення ГУБАЗіК Міністэрства ўнутраных спраў.

Зброю абясшкодзілі. Апроч таго, 13 мінамётных мін часоў вайны знайшлі ў полі каля вёскі Пабалеўшчына Ашмянскага раёна.

З 23 па 27 сакавіка ў Беларусі праводзіцца акцыя “Арсенал”. Тыя, хто добраахвотна здае нелегальную зброю ці боепрыпасы, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністратыўнай адказнасці.

Ілюстратыўнае фота: rupor.sampo.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі