У дзяцей у Беларусі па-ранейшаму здараецца мультысістэмны запаленчы сіндром
Хворае дзіця, ілюстрацыйнае фота
Адным з наступстваў пандэміі каранавіруса стала з'яўленне пацыентаў з дзіцячым мультысістэмным запаленчым сіндром (ДМВС). Дагэтуль раз на месяц у беларускія шпіталі паступае пацыент у стане, які ўключае ў сябе прыкметы хваробы Кавасакі і таксічнага шоку.
Першае дзіця з ДМВС паступіла ў мінскую клініку 19 мая 2020 года. Гэта быў хлопчык чатырох гадоў. З тых часоў беларускія медыкі пралячылі ўжо больш за 80 дзяцей з ДМВС, расказалі ў Міністэрстве аховы здароўя. Прычым паталогія выяўлялася пры ўсіх варыянтах каранавіруса — пачынаючы з першага ўханьскага штаму і заканчваючы "амікронам". Дададзім, што пры ДМВС здараюцца ліхаманка, парушэнні функцыі ЖКТ, скурны сып, кан'юктывіт, гіпатанія, міякардыт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.