У Дзятлаве на дзвярах царквы мужчына намаляваў сваёй крывёй пентаграму
У Дзятлаве на дзвярах царквы, размешчанай у цэнтры горада, позна ўвечары мужчына намаляваў сваёй крывёй пентаграму — перакуленую зорку ў замкнёным коле. Яго затрымалі. 30-гадовы мужчына заявіў, што яго прыцягваюць сатанісцкія рытуалы. Сваім учынкам ён хацеў нанесці шкоду храму і даказаць сатане сваю прыхільнасць.
У адносінах мужчыны распачалі крымінальную справу па артыкуле "Хуліганства". Раней у яго не было праблем з законам, адзначае прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.