У экс-міністра ўнутраных спраў Украіны Арсена Авакава адбыўся ператрус

На месцы авіякатастрофы ў Браварах / Reuters
На месцы авіякатастрофы ў Браварах / Reuters

Супрацоўнікі Дзяржаўнага бюро расследаванняў Украіны 1 лютага правялі ператрус у былога мінстра ўнутраных спраў Арсена Авакава, паведамляе hromadske.ua. Справа датычыць падзення верталёта ў Браварах.

"Глядзелі кантракты Airbus Helicopter шасцігадовай даўніны. Вядома, нічога не знайшлі. Кантракты ж зацвярджаліся ўрадам і парламентам. Адпрацавалі адну з працоўных версій. Паводзілі сябе карэктна", — распавёў Авакаў пра візіт сілавікоў.

Ёсць звесткі, што ператрусы прайшлі не толькі ў Авакава, але і ў іншых кіраўнікоў таго часу, якія прымалі ўдзел у закупцы верталётаў.

Як распавядала Еўрарадыё, зранку 18 студзеня ў Браварах пад Кіевам упаў верталёт Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях. У авіякатастрофе загінула кіраўніцтва МУС Украіны.

Следчыя Службы бяспекі Украіны разглядаюць некалькі версій трагедыі: парушэнне правілаў палёту, тэхнічная няспраўнасць верталёта і наўмысныя дзеянні па знішчэнні транспартнага сродку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі