У Эквадоры паранілі беларуса — ён спрабаваў выратавацца ад рабаўнікоў

Паліцэйскі на вуліцы Мачалы

Паліцэйскі на вуліцы Мачалы / Cortesía

У Эквадоры ад рабаўнікоў пацярпеў грамадзянін Беларусі. Ён падарожнічаў з сябрамі на прыватным судне, піша рэсурс "Беларусь і свет". 28 лютага сябры вырашылі агледзець горад Мачала, які называюць бананавай сталіцай — адсюль бананы з Эквадору экспартуюцца па ўсім свеце.

Беларус з сябрамі выйшлі з порта, дзе пакінулі сваё судна, і накіраваліся па галоўнай вуліцы да помніка Эль-Бананэра. Нападнікаў было трое — двое перасоўваліся на матацыкле, яшчэ адзін пешшу. Адзін з нападнікаў дастаў зброю і прыгразіў беларусу, запатрабаваў грошы. Мужчына кінуўся бегчы. Нападнік стрэліў у яго і параніў у пятку.

Беларус тым не менш здолеў узяць таксі і дабрацца да порта. Там яму аказалі першую дапамогу, а затым адвезлі ў прыватную клініку. Далей пацярпелым ужо займаліся медыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі