У ЕС цалкам вакцынавана 70% насельніцтва

На прыёме ў доктара / Еўрарадыё
На прыёме ў доктара / Еўрарадыё

У Еўрасаюзе цалкам вакцынавалася ад каранавіруса 70 адсоткаў насельніцтва. Пра гэта распавяла кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен у Twitter. "Хачу падзякаваць многім людзям, дзякуючы якім гэта вялікае дасягненне стала магчымым, але трэба ісці далей", — напісала яна.

2 жніўня стала вядома, што 60% жыхароў Еўрасаюза атрымалі поўны курс вакцыны.

Насельніцтва Еўрасаюза ацэньваецца прыкладна ў 450 млн жыхароў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі