У ЕС пачала дзейнічаць забарона на імпарт тавараў з Крыму
Ад 25 чэрвеня на тэрыторыі Еўрасаюза набывае моц забарона на імпарт з Крыма любых тавараў, не ўхваленых Кіевам.
Паводле заявы Савета ЕС па Украіне, тавары з Крыма і Севастопаля без украінскіх сертыфікатаў нельга будзе прывезці па старых правілах на тэрыторыю краін Еўрасаюза. Тавары з Крыма з расійскай маркіроўкай змогуць паступаць на еўрапейскі рынак. Аднак без украінскай сертыфікацыі яны не атрымаюць мытных ільготаў, адзначае ВВС.
Мяркуецца, што санкцыі стануць першым этапам стратэгіі ЕС па непрызнанні анэксіі Крыма Расіяй. Паведамляецца, што аналагічныя меры ўжо дзейнічаюць у дачыненні да іншых непрызнаных ў свеце тэрыторый — Паўднёвай Асеціі, Абхазіі, Прыднястроўя.
Фота з сацыяльных сетак