У фермера пад Ашмянамі за дзень забралі і забілі 600 свіней

Фермер Іван Гарлуковіч страціў усё, да чаго ішоў доўгія гады — свіны статак быў цалкам знішчаны за адзін дзень.


Радыё Свабода адзначае, што хоць на Гродзеншчыне каранцін афіцыйна абвешчаны толькі ў вёсцы Чапунь Іўеўскага раёну, геаграфія барацьбы зь вірусам афрыканскай чумы імкліва пашыраецца. "Свіныя ліквідатары" працуюць у Валожынскім, Карэліцкім, Навагрудзкім, а цяпер і ў Ашмянскім раёнах. Апроч таго, татальная зачыстка падворкаў ідзе ў шэрагу рэгіёнаў Мінскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцей.

Дзяржава кампенсуе насельніцтву страты, звязаныя з адабраннем свіней з мэтай недапушчэння распаўсюджвання на тэрыторыі краіны афрыканскай чумы свіней. За 1 кг жывога вагі абяцалі выплаціць ад 16 да 18 тысяч рублёў.

Афрыканская чума свіней — віруснае захворванне хатніх і дзікіх свіней. Яно перадаецца пры прамым кантакце здаровых і хворых жывёл, праз прадукты з свініны, кляшчамі і механічна (транспартнымі сродкамі, пры перамяшчэнні жывёл). Вакцыны няма. Амаль усе пагалоўе хворых свіней гіне. Жывёлы з падазроным захворваннем знішчаюцца. Для чалавека афрыканская чума свіней бяспечная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі