У Фэйсбуку з’явіўся порнавірус
Сацыяльную сетку Фэйсбук атакаваў порнавірус — невядомая праграма ўзламвае акаунт карыстальніка і размяшчае на яго сцяне фотаздымак непрыстойнага характару. Адначасова праграма адзначае на здымку сяброў карыстальніка і здымак з’яўляецца ў іх хроніках. Адтуль таксама рассылаюцца адзнакі іншых карыстальнікаў і такім чынам вірус захоплівае ўсё новыя акаунты.
Каб не стаць ахвярай вірусу, трэба ўнесці змены ў наладкі прыватнасці ў раздзеле “Стужка і цэтлікі”. У гэтым раздзеле трэба ўключыць опцыю “Праглядаць допісы, у якіх вас пазначылі сябры, перш чым яны будуць апублікаваныя ў вашым летапісе”. Таксама трэба ўключыць опцыю “праглядаць цэтлікі, якія дадаюцца да вашых допісаў”.
Калі ж вірус атакаваў вас, трэба выдаліць запіс, а затым усталяваць аўтарызацыю двух узроўняў.
Нагадаем, што паводле беларускага заканадаўства, размяшчэнне на сцяне ў сацыяльнай сетцы матэрыялаў пікантнага зместу расцэньваецца як распаўсюд парнаграфіі і пераследуецца законам.
Як пазбавіцца ад віруса чытайце тут!
Фота з архіву