У французскай фігурысткі падчас выступу на Алімпіядзе агаліліся грудзі (фота)

У французскай фігурысткі падчас выступу на Алімпіядзе агаліліся грудзі (фота)

Канфуз здарыўся падчас выступу францужанкі Габрыэлы Пападакіс і Гіёма Сізерона. Падчас кароткага танца на Алімпіядзе ў Пхёнчхане ў дзяўчыны моцна задраўся топ, агаліўшы грудзі.

Гэты момант зафіксавалі фатографы усяго свету, а таксама паўтарылі ў запаволеных здымках па тэлевізіі, піша nn.by. У выніку пара заняла другое месца, набраўшы 81,93 бала. 

Пасля выступу дзяўчына паведаміла, што ёй было вельмі цяжка, калі здарыўся інцыдэнт, але яна старалася сканцэнтравацца і хацела скончыць праграму без іншых эксцэсаў. "Мой самы страшны кашмар адбыўся на Алімпіядзе. Я адразу гэта адчула. Я малілася. Гэта ўсё, што я магла зрабіць", — зазначыла фігурыстка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі