У Францыі затрымалі гангстэра, які ўцёк з турмы на верталёце

У Францыі затрымалі гангстэра, які ўцёк з турмы на верталёце

У Францыі затрымалі гангстэра, які ўцёк з турмы на верталёце. 46-гадовы Рэдуан Фаід знаходзіўся на волі тры месяцы. Ён лічыўся ў краіне злачынцам № 1 сярод тых, хто быў у вышуку. Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", Фаіда знайшлі ў горадзе Крэй (гэта прыгарад Парыжа), у якім ён нарадзіўся. Разам з ім затрымалі яшчэ некалькіх мужчын, у тым ліку і яго брата.

Рэдуан Фаід з дзяцінства захапляўся фільмамі пра гангстэраў. Паводле яго слоў, менавіта галівудскія баевікі і падказалі, як трэба хавацца ад паліцыі (пра гэта ён распавёў у сваёй кнізе, якая выйшла ў 2009 годзе). Упершыню француз быў затрыманы 20 гадоў таму за ўзброены напад. Уцякаў двойчы. Апошнія ўцёкі з турмы адбыліся 1 ліпеня сёлета (гангстэр адбываў 25-гадовы тэрмін за спробу абрабавання, падчас якой загінула жанчына-супрацоўнік паліцыі). У пакой для наведвальнікаў турмы ў Рэа ў Парыжы ўварваліся трое ўзброеных мужчын, якія вызвалілі Фаіда. Каля турмы іх чакаў верталёт з захопленым у закладнікі інструктарам. Усё адбылося, як у кіно. Пры гэтым ніхто не пацярпеў.

Цяпер злачынца чакае турма строгага рэжыму, дзе за ім будуць пільна сачыць, паабяцаў міністр юстыцыі Францыі Ніколь Белубэ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі