У футбольнай каманды за даўгі са стадыёна забіраюць газон (фота)

У футбольнай каманды за даўгі са стадыёна забіраюць газон (фота)

У футбольнай каманды "Анжы", якая выступае ў расійскай Прэм'ер-лізе, за даўгі (яны складаюць каля 78 млн расійскіх рублёў ці 1,1 млн долараў) са стадыёна забіраюць... газон. Здарылася гэта ў Махачкале на "Анжы Арэне". Замест футбольнага поля там збіраюцца пабудаваць канцэртную пляцоўку, інфармуе сайт championat.com.

Такім чынам "Анжы" не зможа гуляць на хатняй арэне, камандзе верагодна давядзецца ездзіць у Краснадар ці Грозны. У Прэм'ер-лізе яна ідзе на 15-м месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі