У Гарадку пачынаюць эканоміць на “Дажынках”

Пра гэта паведаміла абласная газета “Витебские вести” пасля візіту ў Віцебск намесніка прэм’ер-міністра па аграпрамысловым комплексе Міхаіла Русага. Ён правёў паседжанне аргкамітэта “Дажынак-2014”, пасля якога агледзеў падрыхтоўчыя работы ў Гарадку.



У выніку аптымізацыі выдаткаў на многіх аб’ектах не будзе запланаванай раней пампезнасці. Адбылася нават дыскусія, ці варта будаваць у Гарадку дарагі фізкультурна-аздараўляльны комплекс з басейнам і лыжаролерную трасу для біятланістаў. Урэшце чыноўнікі прыйшлі да высновы, што дадатковыя расходы будуць пераразмеркаваныя паміж галіновымі міністэрствамі і ведамствамі. Таксама плануецца максімальна задзейнічаць сродкі спонсараў.



Русы  заявіў, што варта прадумаць, як будуць загружаныя аб’екты пасля "Дажынак": "Усё павінна быць зроблена добра, але без празмернасцей”.



Нагадаем, што фестываль-кірмаш “Дажынкі-2014” пройдзе сёлета восенню ў Гарадку на Віцебшчыне.



Фота — pniva.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі