У гэтую хвалю COVID у бальніцы трапляюць нават нованароджаныя, якім патрэбна ШВЛ

З пачатку года ўрачы абласной дзіцячай клінікі пралячылі ўжо 860 маленькіх пацыентаў з COVID-19 / sb.by
З пачатку года ўрачы абласной дзіцячай клінікі пралячылі ўжо 860 маленькіх пацыентаў з COVID-19 / sb.by

Дзве апошнія хвалі COVID-19 медыкі Гродзенскай абласной дзіцячай бальніцы называюць самымі цяжкімі. У першую хвалю дзеці хварэлі лёгка, назіраліся толькі рэспіраторныя сімптомы. У другую хвалю — да іх дадалася кішачная інфекцыя. Пры гэтым хворых дзяцей было няшмат.

Аднак, "гэтай восенню ўпершыню з пачатку пандэміі да нас сталі паступаць нованароджаныя, якія маюць патрэбу ў ШВЛ, а таксама дзеці з мультысістэмным запаленчым сіндромам", кажа намеснік галоўнага лекара па медыцынскай частцы клінікі Ларыса Васільчанка. Яе словы прыводзіць sb.by.

Медыка радуе толькі адно: "за ўвесь час мы не страцілі ніводнага маленькага пацыента, думаю, у дзяцей ёсць нейкі адмысловы рэзерв". З пачатку года ўрачы абласной дзіцячай клінікі пралячылі ўжо 860 маленькіх пацыентаў з COVID-19.

У рэанімацыйным аддзяленні клінікі занятыя ўсе койкі. Па словах загадчыка аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Аляксандра Клачко, "дзеткі пераносяць інфекцыю вельмі цяжка, у некаторых паражэнне лёгкіх даходзіць да 75 працэнтаў".

Між тым міністэрства аховы здароўя працягвае рапартаваць, што "ковід адступае" і распавядае, якія клінікі вяртаюцца да планавай працы. Вярнуцца да аказання планавай дапамогі каля месяца таму ад медыцынскіх чыноўнікаў запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі