У гэтым годзе на вадзе ў Беларусі загінулі 76 чалавек, у тым ліку 11 дзяцей
Вельмі шмат смерцяў пры купанні
У бягучым годзе з-за грэбавання мерамі асабістай бяспекі пры купанні ўжо загінулі 76 чалавек, у тым ліку 11 непаўналетніх, паведамляе прэс-служба МУС.
Улады заклікаюць усведамляць рызыку, якая тоіць у сабе вада, купацца толькі ў дазволеных месцах (па ўсёй краіне іх вызначана каля 480) і не распіваць на пляжах спіртныя напоі.
Таксама ў ведамстве нагадваюць сачыць за сваімі дзецьмі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.