У Глыбокім паставілі помнік вішні (фота)
Адкрыццё яго адбудзецца ў нядзелю, 21 ліпеня. У гэты дзень у горадзе адкрыецца Вішнёвы фестываль.
Помнік уяўляе сабой галінку саспелых вішань з лісточкамі. Яна размешчаная на стылізаванай пад дрэва цыліндрычнай тумбе з сілуміна. На помніку зроблены надпіс па-беларуску “Глыбоцкая вішня”.
Дарэчы, на цэнтральнай плошчы Глыбокага ўжо з'явіліся сцягі краін-удзельніц фестывалю.