У Глыбокім паставяць помнік вішні

Помнік будзе адкрыты ў нядзелю, 21 ліпеня. У гэты дзень у Глыбокім адкрыецца “Вішнёвы фэст”, які плануецца зрабіць штогадовым.

У праграме фэста — кулінарная выстава, навукова-практычная канферэнцыя, інвестыцыйны форум, спартыўныя мерапрыемствы, выступленне калектываў мастацкай самадзейнасці.

На памяць пра фэст у Глыбокім таксама з'явіцца вуліца Вішнёвая. Яна працягнецца па суседстве з вішнёвым садам, які жыхары горада пасадзілі ў красавіку адмыслова да "Вішнёвага фэсту".

На фота: пляцоўка, на якой праз два дні з'явіцца помнік вішні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі