У Глыбокім за падабайкі ў сацсетках арыштавалі 61-гадовую ўраджэнку Расіі
Алена Крыўко
У Глыбокім за падабайкі ў сацсетках на восем сутак арыштавалі 61-гадовую ўраджэнку Прыморскага краю Расіі, піша тг-канал "Віцебск, я гуляю". Алена Крыўко ўжо даўно жыве у вёсцы ў Глыбоцкім раёне.
Жанчына ставіла падабайкі ў "Аднакласніках" пад упадабанымі публікацыямі, пасля чаго яны з'яўляліся на яе старонцы. Сілавікі знайшлі сярод публікацый тыя, якія пазней былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Таксама на старонцы Крыўко выявілі бел-чырвона-белы сцяг.
Яе абвінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў і пікетаванні ў інтэрнэце. Прысуд 20 лістапада вынес суддзя Аляксандр Аляксеенка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.