У Глыбокім збіралі подпісы за гістарычныя назвы вуліц на шыльдах. Фота
У акцыі паўдзельнічала Таццяна Караткевіч, якую ініцыятыва “Народны рэферэндум” можа вылучыць кандыдатам у прэзідэнты.
У Глыбокім людзі просяць згадаць на шыльдах гістарычныя назвы вуліц. За гэта сабрана каля шасці дзясяткаў подпісаў жыхароў горада. Подпісы перадалі ў глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў. Разам з подпісамі быў перададзены і ўзор шыльды, якую распрацавалі прадстаўнікі грамадскасці Глыбокага.
У акцыі паўдзельнічала Таццяна Караткевіч, якую ініцыятыва “Народны рэферэндум” можа вылучыць кандыдатам у прэзідэнты. Яна адмыслова прыехала з Мінска.
Вуліцы Глыбокага насілі гістарычныя назвы да пачатку 1920-х гадоў мінулага стагоддзя. Першай змяніла назвы польская ўлада, якая ўсталявалася там пасля Рыжскага міру, потым назвы вуліц змяніла камуністычная ўлада. Такія назвы вуліцы носяць і па сённяшні дзень.
Узор шыльды трымае глыбоцкі актывіст Яраслаў Берніковіч.
Таццяна Караткевіч збірае подпісы.