У Гомелі 13-гадовыя блізняты трапілі пад аўтамабіль

У Гомелі 13-гадовыя блізняты трапілі пад аўтамабіль

У Гомелі 13-гадовыя блізняты трапілі пад аўтамабіль Mazda. Здарэнне адбылося раніцай 19 студзеня на скрыжаванні вуліц Савецкая і Чангарскай дывізіі. У момант наезду сёстры былі на рэгуляваным пешаходным пераходзе. Іх шпіталізавалі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка, інфармуе newsgomel.by.

Відавочцы кажуць, што дзяўчынкі пераходзілі дарогу на зялёнае святло. І што ўдар быў вельмі моцны. Адну сястру адкінула на некалькі метраў ад пераходу, іншую — на абочыну ў снег, адкуль яна скацілася на праезную частку, паведамляе tut.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі