У Гомелі адкрылі McDonald's, у Віцебску — KFC. І там, і там ажыятаж і чэргі

Чарга ў McDonald's у Гомелі / www.facebook.com/andrej.strizhak
Чарга ў McDonald's у Гомелі / www.facebook.com/andrej.strizhak

На выходных у двух беларускіх абласных цэнтрах адкрыліся рэстараны хуткага харчавання ад міжнародных сетак. У Гомелі з'явіўся McDonald's, у Віцебску — KFC. І там, і там адкрыццё суправаджалася ажыятажам і чэргамі.

У віцебскім гандлёвым цэнтры "Трыо", дзе запрацаваў KFC, дык і наогул здарыўся масавы забег па бясплатныя бургеры. Тром першым наведвальнікам рэстарана былі абяцаныя сертыфікаты на 100 рублёў. А тры сотні наступных кліентаў прэтэндавалі на бясплатны абед.

Забег трапіў на відэа. Такога мы не бачылі з 2011 года, калі ў разгар эканамічнага крызісу ў адным з брэсцкіх гандлёвых цэнтраў людзі спяшаліся заняць чаргу да пункта абмену валют.

А ля McDonald's у Гомелі беларусы займаліся сваім любімым відам спорту: стаялі ў чарзе. Жадаючых паласавацца фастфудам было столькі, што чарга каля рэстарана заставалася праз некалькі гадзін пасля адкрыцця.

В Гомеле открыли McDonald’s, в Витебске — KFC. И там, и там ажиотаж и очереди
Адкрыццё McDonald's у Гомелі / gp.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі