У Гомелі міліцэйскага начальніка судзяць за тое, што ўдарыў падлетка

У Гомелі міліцэйскага начальніка судзяць за тое, што ўдарыў падлетка

19 ліпеня ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні былога начальніка Веткаўскага РАУС, падпалкоўніка міліцыі Уладзіслава Антоненкі. Яго абвінавачваюць у хуліганстве.

Інцыдэнт з удзелам Антоненкі здарыўся 25 красавіка ў Ветцы. У непрацоўны час міліцыянт прычапіўся да 16-гадовага падлетка і пусціў у ход кулакі. На судзе ён прызнаўся, што перад тым выпіў з сябрам бутэльку гарэлкі, потым запіў півам. 

Пасля міліцыянт выправіўся гуляць з сабакам. Нехта зрабіў яму заўвагу, што сабака бегае без намордніка. У адказ ён падышоў і стукнуў, як выявілася пасля, падлетка. "Памылкова", — удакладніў Антоненка.

У судзе ён прызнаў сваю віну і заявіў, што ягоныя паводзіны былі "цалкам ганебныя", піша радыё "Свабода".

Пасаду начальніка Веткаўскага РАУС Уладзіслаў Антоненка займаў з чэрвеня 2015 года. Да гэтага ў званні маёра служыў намеснікам начальніка міліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі