У Гомелі перакрылі канал вывазу беларусак за мяжу для занятку прастытуцыяй

У Гомелі перакрылі канал вывазу беларусак за мяжу для занятку прастытуцыяй

У Гомелі супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі разам з байцамі АМАП УУС Гомельскага аблвыканкама перакрылі канал вывазу беларусак для занятку прастытуцыяй за мяжой. 

Міліцыянты затрымалі 20-гадовую грамадзянку Таджыкістана, якая вывозіла ў Расію дзвюх гамальчанак — 25 і 30 гадоў. Затрыманне адбывалася непасрэдна на чыгуначным вакзале, калі ўсе трое сядалі ў цягнік "Гомель — Санкт-Пецярбург". Падчас агляду ў 20-гадовай "вярбоўшчыцы" знайшлі праязныя дакументы і пашпарты завербаваных дзяўчат.

падчас расследавання выявілася, што дзяўчат вярбоўшчыкі знайшлі праз папулярную сацыяльную сетку ў інтэрнэце. "Патэнцыйны працадаўца не хаваў, што трэба будзе займацца прастытуцыяй. У асабістай перапісцы абмяркоўваліся ўмовы працы, пражыванне і заробак", — распавяла старшы следчы Гомельскага гарадскога аддзела Следчага камітэта старшы лейтэнант юстыцыі Алена Ахмед.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за выкарыстаньне занятку прастытуцыяй або стварэнне ўмоваў для занятку прастытуцыяй. Затрыманай грамадзянцы Таджыкістана пагражае ад сямі да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі