У Гомелі прарвала трубу — слуп вады падняўся вышэй за дзевяціпавярховік (відэа)

У Гомелі прарвала трубу — слуп вады падняўся вышэй за дзевяціпавярховік (відэа)

У абед 3 жніўня жыхары вуліцы Мазурава ў Гомелі пабачылі са сваіх вокнаў гіганцкі вадзяны слуп вышынёй з дзевяціпавярховы дом. Фантан вады біў увышыню калі чатырох хвілінаў, паведамляе tut.by.

Высветлілася, што Гомельскія гарадскія цепласеткі праводзілі планавыя гідраўлічныя выпрабаванні цепласеткі на трываласць і шчыльнасць павышаным ціскам. Гэта робіцца для таго, каб знайсці слабыя месцы.

На прадпрыемстве запрэўніваюць, што такія прарывы падчас выпрабаванняў здараюцца дзясяткамі. Праўда, не ўсе з іх такія эфектныя. Перад павышэннем ціску ў трубах вада, паводле інструкцыі, астуджаецца да 40 градусаў. 

Паведамляецца, што падчас здарэння пацярпелых не было. Цяпер спецыяльная камісія Гомельскіх цепласетак абыходзіць жыхароў кватэр, у якія магла праз адчыненыя вокны трапіць вада. Камунальнікі высвятляюць, ці была прычыненая шкода. Усе выпадкі з'яўляюцца страхавымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі