У Гомелі п’яны дэбашыр біўся з міліцыянтамі (відэа з нецэнзурнай лексікай)
У Гомелі п’яны дэбашыр пабіўся з міліцыянтамі, якія прыбылі на выклік жыхароў дома па вуліцы Багдановіча, 6. Як паведамляе chp24.by, інцыдэнт здарыўся ўвечары 26 красавіка.
Спачатку жыхары дома назіралі за нецвярозымі мужчынамі, якія высвятлялі адносіны. У кампаніі была дзяўчына. Калі яна вырашыла справіць патрэбу на дзіцячай пляцоўцы, людзі выклікалі міліцыю.
Ехаць у райаддзел кампанія адмовілася і адзін з дэбашыраў стаў адбівацца. Цяпер апроч адміністратыўнай справы за з’яўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане можа далучыцца яшчэ і крымінальная справа.
Увага! На відэа затрымання прысутнічае нецэнзурная лексіка!