У Гомелі расследуюць смерць двухтыднёвай дзяўчынкі

У Гомелі расследуюць смерць двухтыднёвай дзяўчынкі

Следчы камітэт у Гомелі праводзіць праверку з нагоды смерці нядаўна народжанай дзяўчынкі. Бацькі знайшлі яе мёртвай 23 снежня. 

Па словах афіцыйнай прадстаўніцы УСК па Гомельскай вобласці Марыі Крываногавай, якія перадае sb.by, выяўленыя абставіны не паказваюць на крымінальны характар смерці дзіцяці. 

Як удакладняе gomel.today, дзяўчынцы было два тыдні ад нараджэння. Яе бацькі не мелі грошай на асобны дзіцячы ложачак, таму дачка спала з імі на адной канапе.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, дзіця трапіла ў канструкцыі раскладной канапы, дзе дзяўчынку проста раздушыла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі