У Гомелі судзяць француза, у якога на мяжы знайшлі патрон
У Гомельскім раённым судзе ў сераду пачаўся працэс над 24-гадовым французам, у якога на мяжы знайшлі патрон. Жаляна Віо вінавацяць у незаконнай перавозцы агнястрэльнай зброі і незаконным абароце забароненых рэчываў. Ён не прызнае сваёй віны, інфармуе Радыё Свабода.
Здарэнне адбылося 21 верасня ў пункце пропуску Новая Гута на беларуска-ўкраінскай мяжы. Француз, які жыве ў Лондане, падарожнічаў па Еўропе. Затрыманы сцвярджае, што патрон яму падараваў польскі сябра і ён яго збіраўся задэклараваць. У следчым ізалятары ў Гомелі замежнік правёў ужо амаль два месяцы.
Фота Гомельскай мытні