У Гомелі ўпершыню правядуць набажэнства з сурдаперакладам

У Гомелі ўпершыню правядуць набажэнства з сурдаперакладам

У Гомелі ўпершыню пройдзе набажэнства з сурдаперакладам для людзей з праблемным слыхам. 20 лютага такую літургію адслужаць у прыходзе храма Ператварэння Гасподняга. Як паведаміў БелаПАН настаяцель храма Олег Кастрама, у перакладзе службы на мову жэстаў будуць прымаць удзел святар Рыгор Крыжаноўскі і Кацярына Дзятлава. Яны ўжо шмат гадоў курыруюць накірунак па працы з людзьмі з праблемным слыхам ва Украіне.

Раней у Гомелі праводзілі малебен на мове жэстаў, але літургія з сурдаперакладам адбудзецца ўпершыню.

У рамках працы місіянерскага аддзела Гомельскай епархіі таксама робяцца першыя крокі па арганізацыі такой працы. Ёй займаецца айцец Аляксандр Пранкевіч, клірык прыходу храма ў гонар абраза Божай Маці названай “Скорапаслушніца”. Малады святар сам вырашыў вывучыць жэставую мову, каб служыць для людзей з парушэннямі слыху.

Клірык спадзяецца, што літургіі на мове жэстаў змогуць увайсці ў практыку і болей людзей пачуюць добрую вестку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі