У Гомелі вывесілі банер "Беларусь — чэмпіён свету па рэпрэсіях!" (відэа)
Ён з'явіўся ў цэнтры горада, насупраць чыгуначнага вакзала. Акцыю зладзілі мясцовыя анархісты.
Як паведамляе сайт revbel.org, вывешванне банера суправаджалася салютам. Гэтай акцыяй анархісты хацелі выказаць сваю салідарнасць і падтрымку ўсім людзям, якія зазналі рэпрэсіі напярэдадні і на працягу чэмпіянату свету па хакеі.
Нагадаем, што напярэдадні і падчас чэмпіянату па розных абвінавачаннях за краты трапілі каля трох дзясяткаў актывістаў. Большасці з іх давалі вялікія тэрміны арышту — да 25 сутак. Праваабаронцы ацэньваюць гэтыя акцыі як прэвентыўныя затрыманні. Тым часам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч заявіў, што прэвентыўных затрыманняў у Беларусі няма.