У Гомелі за "распаўсюд экстрэмізму" судзілі кіраўніка канцылярыі епархіі РПЦ
Васіль Чарнякоў
У Гомелі прайшоў чарговы суд па адміністрацыйнай справе аб "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў". Гэтым разам фігурантам стаў кіраўнік канцылярыі Гомельскай епархіі РПЦ Васіль Чарнякоў. Пра гэта стала вядома праваабаронцам.
Суддзёй па справе быў Дзяніс Дрэбезаў. Вынік судовага пасяджэння праваабаронцам пакуль не вядомы.
Дадамо, што Васіль Чарнякоў таксама з'яўляецца захавальнікам унікальных абразоў, якія сабраныя ў музеі епархіі. Год таму ён распавядаў у інтэрв'ю мясцоваму рэсурсу "Белка", што ў музей епархіі перадаюць прадметы з храмаў, якія ўжо не выкарыстоўваюцца ў набажэнствах і паволі парахнеюць. У тым ліку старыя выданні Евангелляў. "Яны кансервуюцца і адпраўляюцца ў спецыяльныя сховішчы. Акрамя захавання гісторыка-культурнай спадчыны, вядзем яшчэ і навуковую працу", — казаў Чарнякоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.