У Гомелі жанчына ледзь не забіла мужа з-за селядца

У Гомелі жанчына ледзь не забіла мужа з-за селядца

У Гомелі 66-гадовая жанчына ледзь не забіла мужа з-за селядца. Яна пырнула яго нажом за тое, што ён зрабіў гэтую пакупку за яе грошы і казаў няпраўду.

Сямейная пара вяла паасобны бюджэт, у поле зроку праваахоўнікаў не трапляла. Муж быў на пенсіі, але яшчэ і падпрацоўваў, перад інцыдэнтам меўся атрымаць заробак. Але яшчэ да гэтага яму захацелася селядца. Жонка дала яму 200 тысяч рублёў з умовай, што той патраціць іх толькі, калі яго заробак яшчэ на картку не пералічаны. Пенсіянер даў згоду і пайшоў на рынак, але мінуў банкамат. Гэта пабачыла з балкона жонка. Дадому мужчына вярнуўся з рыбай, на пытанне жонкі, ці атрымаў заробак, даў адмоўны адказ.

Гэта абурыла жанчыну, і яна пачала выгаворваць мужу. Сварка скончылася панажоўшчынай: жанчына не разлічыла і пырнула мужа ў бок кухонным нажом. Мужчына адразу пайшоў у міліцыю, адкуль быў шпіталізаваны. У цяперашні час яго жыццю нішто не пагражае.

Жанчыне выставілі абвінавачванне па артыкуле "наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання". Як інфармуе БЕЛТА, яе справу пачаў разглядаць суд Цэнтральнага раёна Гомеля. Жанчына сваю віну цалкам прызнае. У бліжэйшы час плануецца дапытаць сведак па гэтай крымінальнай справе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі