У Гомельскай вобласці 45% дарог маюць "дэфекты пакрыцця"

Кіраўнік Гомельскай вобласці Іван Крупко на семінары па "ямачным рамонце" / gp.by
Кіраўнік Гомельскай вобласці Іван Крупко на семінары па "ямачным рамонце" / gp.by

У Гомельскай вобласці 45% дарог маюць "дэфекты пакрыцця". Гэтую лічбу ў пятніцу падчас наведвання Веткі агучыў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што мост, які звязвае Ветку з Гомелем, знаходзіцца ў аварыйным стане. А мясцовыя жыхары "закідваюць зваротамі" з-за праблем з дарогамі. "А які стан аўтадарогі М10, якая злучае Гомель з Брэстам?", — абураўся Лукашэнка.

Праблема стану дарог актуальная для ўсёй Беларусі. Грошай на іх рамонт не хапае, а атрымаць іх з Захаду з-за санкцый ужо немагчыма. У Гомельскай вобласці сёлета праводзілі нават семінар па "ямачным рамонце", на якім прысутнічаў старшыня аблвыканкама Іван Крупко. А ўрад дадаткова знайшоў 100 мільёнаў рублёў на "ямачны рамонт".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі