На "ямачны рамонт" у Беларусі ўрад дадаткова знайшоў 100 мільёнаў

Рабочым абяцаюць прэміі, калі іх "ямачны рамонт" пратрымаўся год і больш / sb.by
Рабочым абяцаюць прэміі, калі іх "ямачны рамонт" пратрымаўся год і больш / sb.by

На "ямачны рамонт" у Беларусі ўрад дадаткова знайшоў 100 мільёнаў рублёў. Пра гэта паведаміў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віталь Смірноў. Ён анасуе павелічэнне плошчы дарог, дзе "ямачны рамонт" збіраюцца сёлета выконваць.

"Калі штогод рабілася каля трох мільёнаў метраў квадратных, то ў гэтым годзе ў планах ужо 4,5 мільёна метраў квадратных, — кажа намеснік міністра. — ...Плануюцца працы і па капітальным рамонце з поўнай заменай дарожнага палатна, а гэта каля 200 тысяч квадратных метраў".

Праблема стану дарог актуальная для Беларусі. Грошай на іх рамонт не хапае, а атрымаць іх з Захаду з-за санкцый ужо немагчыма. Таму столькі ўвагі "ямачнаму рамонту", які аднак даражэе. Па ім ужо праводзяць семінары, збіраюцца выкарыстоўваць "сучасныя тэхналогіі", абяцаюць прэміі рабочым, калі іх "ямачны рамонт" пратрымаўся год і больш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі