У Гомельскай вобласці на дарогах з'явіліся блокпасты
Блокпост / ТРК "Гомель"
Гомельскія дзяржаўныя СМІ публікуюць фота і відэа блокпастоў, якія з'явіліся на дарогах у Гомельскай вобласці. Блокпасты абсталявалі ў рамках антытэрарыстычных міжведамасных вучэнняў, якія праходзяць у рэгіёне на гэтым тыдні.
Як паведамляе гомельскае тэлебачанне, вучэнні ладзяцца, каб праверыць гатоўнасць "кампетэнтных дзяржаўных органаў і іншых арганізацый да выканання задач па спыненні дзейнасці тэрарыстычных арганізацый і незаконных узброеных фарміраванняў". Задзейнічаныя сілы і сродкі розных службаў і ведамстваў, у тым ліку ваенныя і медыцынскія.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.