У Гомельскай вобласці зафіксавалі 11 выпадкаў захворванняў на адзёр

У Гомельскай вобласці зафіксавалі 11 выпадкаў захворванняў на адзёр

У Гомельскай вобласці зафіксавалі 11 пацверджаных выпадкаў захворванняў на адзёр. Яны адносяцца да Гомеля і Гомельскага раёна, а таксама да Жлобіна. Сярод хворых толькі адно дзіця, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Адзначаецца, што 8 чалавек не былі прышчэплены ці не мелі звестак аб вакцынацыі супраць адзёру ў адпаведнасці з узростам.

Адзін з тых, хто захварэў (35-гадовы жыхар Жлобіна), знаходзіўся ў Адэскай вобласці Украіны. Якраз у той час у гэтым рэгіёне рэгістраваліся факты захворвання на адзёр.

10 пацыентаў знаходзяцца на стацыянарным лячэнні, у іх стан лёгкай ці сярэдняй ступені цяжкасці. 1 чалавек выпісаны з бальніцы.

У пачатку сакавіка стала вядома пра захворванні на адзёр у Ваўкавыску (былі пацверджаны 24 выпадкі). Пасля быў адзін выпадак у Ляхавічах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі