У грамадскім транспарце Мінска падаражаў праезд
У грамадскім транспарце Мінска падаражаў праезд. Мінгарвыканкам прыняў рашэнне аб павышэнні тарыфаў яшчэ 12 снежня, сёння яно апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і пачынае дзейнічаць.
Кошт на талоны на праезд у аўтобусах, трамваях, тралейбусах у сталіцы павялічыўся на 5 капеек — да 55 за адну паездку, жэтоны ў метро і талоны ў кіроўцаў грамадскага транспарту каштуюць 60 капеек, на экспрэс-маршрутах — 70. Падрабязна гл. тут. Папярэдні раз кошт на праезд у грамадскім транспарце Мінска падымаўся ў снежні 2015 года.
Таксама мінскія ўлады павысілі тарыфы на прагарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў. Больш падрабязна гл. тут. Як інфармавала Еўрарадыё, з 17 снежня падаражаў праезд у грамадскім аўтатранспарце Мінскай вобласці.