У Гродна на "Азот" прывезлі вежу, якая каштуе тры мільёны еўра (фота)

У Гродна на "Азот" прывезлі вежу, якая каштуе тры мільёны еўра (фота)

У Гродна на прадпрыемства "Азот" прывезлі вежу, якая каштуе тры мільёны еўра. Яна мае вагу 166 тон, вышыня роўная 16-павярховаму будынку. Гіганцкая канструкцыя прызначаная для абсарбацыі нітрозных газаў з утварэннем азотнай кіслаты. Прыбыццё калоны на прадпрыемстве чакалі два гады.

Шлях канструкцыі ў Гродна не быў простым. Пасля прыбыцця ў порт Клайпеды, калона адправілася у Беларусь праз Віцебскую вобласць. Далей картэж, у які ўваходзілі машыны ДАІ ды суправаджэнне з фірмы, рухаўся праз дарогі мясцовага значэння — каб не блакаваць рух на вялікіх трасах.

Рухаўся “караван” толькі ўдзень з хуткасцю… 10 км/г. У выніку 360 км былі пераадолены за чатыры дні. Увечары 19 студзеня, нарэшце, вежу прывезлі ў Гродна. Мясцовыя жыхары яе маглі і не пабачыць. На “Азот” картэж прайшоў вакольным шляхам: праз вёску Верцялішкі ды вуліцу Карскага.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі