У Гродна падчас пагоні сутыкнуліся два аўтамабілі ДАІ (фота)
У Гродна на вуліцы Янкі Купалы ўвечары 4 ліпеня, сутыкнуліся дзве патрульныя машыны ДАІ. Пра гэта паведамляе прэс-служба мясцовай Дзяржаўтаінспекцы.
Інцыдэнт адбыўся падчас пераследу Мэрседэса срэбнага колеру, які вёўся з абодвух кірункаў. У выніку няўдалых манёўраў два службовыя аўтамабілі сутыкнуліся.
Паводле папярэдей інфармацыі, аварыя адбылася, калі адна з патрульных машынаў на скрыжаванні пачала тармазіць і разварочвацца.
Дзяржаўтаінспецыя шукае відавочцаў гэтай пагоні. Пра Мэрседэс вядома, што ён быў серабрыстага колеру, 2002 – 2009 года выпуску, з мінскімі нумарамі. Усіх, хто валодае якой-небудзь дадатковай інфармацыяй, ДАІ просіць звярнуцца ў дзяжурную частку па тэлефоне +375-29-786-35-29. Асабліва каштоўнымі будуць запісы з відэарэгістратараў машын, што праязджалі міма.