У Гродне адбыўся стыхійны пратэст прадпрымальнікаў (фота, відэа)

Каля 7.30 3 лютага на Паўднёвым рынку Гродна адбыўся канфлікт паміж падатковымі інспектарамі і прадпрымальнікамі. Па словах відавочцаў, якія перадае сайт 015.by, пратэставалі каля 300-400 чалавек.

Канфлікт узнік, калі падатковая інспекцыя нечакана пачала правяраць прадпрымальніка, які гандлюе джынсамі. Знайшоўы парушэнні, падаткавікі пачалі канфіскоўваць тавар. Прысутныя прадпрымальнікі пачалі гуртавацца і гучна абурацца.

На месца здарэння выклікалі міліцыю. У адказ прадпрымальнікі сталі патрабаваць, каб міліцыянты арыштавалі падатковых інспектараў. Паводле некаторых звестак, абурэнне прадпрымальнікаў выклікала тое, што інспектары адмовіліся паказваць падатковае прадпісанне.

Каля 10.20 міліцыянты затрымалі прадпрымальніка, праз якога ўзнік канфлікт. Пасля гэтага людзі сталі разыходзіцца.

Па чутках, парушэнні былі выяўленыя не ў продажы джынсаў, а ў продажы куртак: прадпрымальнік не змог паказаць дакументы, якія сведчаць пра іх куплю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі