У Гродне арыштавалі кіраўніцу прадстаўніцтва швейцарскай кампаніі
Прадстаўніцу фармацэўтычнай кампаніі вінавацяць у карупцыі / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
У Гродне з санкцыі пракуратуры за карупцыю арыштавалі кіраўніцу прадстаўніцтва швейцарскай фармацэўтычнай кампаніі Alpen Pharma.
Агулам падазраванымі па крымінальнай справе праходзяць 12 чалавек, паведамляе прэс-служба пракуратуры. Гэта прадстаўнікі кампаніі па абласцях і Мінску.
"31-гадовая падазраваная на працягу двух гадоў сістэматычна давала ад імя прадстаўніцтва "Alpen Pharma AG“ незаконныя грашовыя ўзнагароды медыцынскім работнікам установаў аховы здароўя рэгіёну за прасоўванне гомеапатычных і лекавых прэпаратаў", — заяўляюць у пракуратуры.
Кіраўніцу прадстаўніцтва ўзялі пад варту, а вядучага спецыяліста па рэгіянальным развіцці выпусцілі пад заклад.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.