У Гродне бомж гандляваў патронамі для аўтамата Калашнікава (фота)
У Гродне мужчына без пэўнага месца жыхарства гандляваў патронамі для аўтамата Калашнікава. Пасля таго, як ён прадаў гродзенцу некалькі патронаў калібра 5,45 мм, пра гэта стала вядома праваахоўнікам. Яны правялі экспертызу і высветлілі, што патроны прыдатныя для стральбы.
40-гадовага гандляра зброяй затрымалі. Па факце незаконных дзеянняў у адносінах боепрыпасаў была распачатая крымінальная справа, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.
Міліцыя знайшла ў прыватным доме, дзе апошнім часам жыў затрыманы, амаль 2 тысячы аналагічных патронаў. Высветлілася, што мужчына іх захоўваў з канца 1990-х гадоў, калі знайшоў каля адной з вайсковых частак, якая рыхтавалася да расфармавання. Не маючы сродкаў для існавання, зламыснік вырашыў пачаць прадаваць боепрыпасы.
Адзначаецца, што раней мужчына прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад утрымання дзяцей.
Фота: sk.gov.by