У Гродне дэманстравалі нефармальныя і вулічныя віды спорту (фота)
Выступы стрыт-трыял веласіпедыстаў, ролераў і джампераў прайшлі 10 жніўня ў гарадскім парку ім. Жылібера.
У канцэртнай праграме ўдзельнічалі спартсмены-аматары, а таксама сябры адзінага ў горадзе роллерскага клуба "GrodnoRollers".
Акрамя экстрымальна-вулічнага мастацтва, гродзенцы ўбачылі выступленне танцавальнага калектыву "Пачатак", а таксама прынялі ўдзел у майстар-класе па бразільскай самбе.