У Гродне эвакуявалі 30 чалавек з будынка аўтавакзала
У Гродне эвакуявалі 30 чалавек з будынка аўтавакзала. Здарэнне адбылося пасля 18-й гадзіны 21 снежня. Прычынай стала падазроная сумка, якую знайшлі ў зале чакання.
Як інфармуе прэс-служба МНС, пасля эвакуацыі людзей спецыялісты праверылі сумку і не знайшлі там нічога выбуханебяспечнага. Верагодна, яе проста забыўся адзін з пасажыраў.
Як вядома, пасля тэрактаў у Парыжы ў Беларусі рэзка павялічылася колькасць паведамленняў грамадзян у міліцыю пра пакінутыя ў грамадскіх месцах рэчы. Для іх праверкі перакрываліся вуліцы, эвакуяваліся будынкі, спыняліся цягнікі.
Фота: s13.ru